Крокі..

Ідзем  па  мосце,  асцярожна  кранаемся  яго  бруку,  часам  аглядваемся  і  машам  тым,  хто  за  спінай  і  назіраем  за  тымі,  што  крочаць  побач..  Адны  ідуць  у  ногу,  другія  –  не..

Ідзем  у  натоўпе  і  забываем,  што  за  крок  ад  нас  –  бязмежнасць.  Чыясьці.

Тут  халодна,  і  што  бы  мы  рабілі,  калі  б  нас  не  абдымалі  тыя,  што  поруч?

Кожны  крок  –  важыць.  Ён  –  час,  учынак,  успаміны,  хтосьці.

Мы  не  можам  выйсці  за  межы,  бо  там  –  вада..Мы  можам  пабачыць  канец  маста,  але  не  жадаем  і  туман  свядомасці  зацягвае  яго..  Мы  не  ведаем,  што  за  ім:  новы  мост  ці  таксама  вада..  Але  мы  верым,  што  мост  вядзе  над  небяспекай  з  аднаго  месца  ў  іншае  –  лепшае,  што  вада  не  можа  быць  з  усіх  бакоў.

Часам  мы  спыняемся  і  падоўгу  глядзім  у  ваду.

А,  бывае,  мы  губляемся  ў  прасторы  з-за  туману,  паварочваем  убок  і  знаходзім  іншы  канец  маста.

Ёсць  і  нехта  пад  мастом..  Але  мы  робім  выгляд,  што  не  ведаем  пра  іх  існаванне..

Калі  частка  шляху  пройдзена,  тады  мы  цэнім  крокі,  якія  зрабілі.

Калі  шлях  пройдзены,  тады  мы  абарочваемся  і  бачым  тых,  хто  сышоў  далёка  перад  намі  і  якіх  ужо  не  бачна,  і  шкадуем  аб  тых  кроках,  якія  не  зрабілі..

.........................................................
А  яшчэ..  мы  робім  крок  насустрач..

адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=147618
Рубрика: Вірші, що не увійшли до рубрики
дата надходження 29.09.2009
автор: Жывіца