I
Грукотны стрыжань снежня
Крыві разлітай з ран,
Бразгае ў браму смерці
Гюрзой жалезных спраў…
І брэх брыды журботны
Лашчыць нам душы брат,
Там молат духу бурай –
Красліць магутны шлях.
Да зможа ён здрадзіць зямлі
Байцоў жудасных дзён,
І прах аддаць іх на вятры
І накарміць ваўкоў,
Бо крочым мы нагу ў нагу
Дробязь зламаць драбы!
Рухаецца трагедый вось,
Вісіць над светам жах…
II
А молат, шугавеяй б'е,
Таран як ломіць дзверы,
Жалезны сокал па расе
Явіў нам знакі веры!
Я ўстаў, насуперак вятрам
Мая хварэла рана,
Brann brenner, конунг кліча: «fram!»
Заклік гэты як джала!
І здзёр прамень смугі кару
У імя роднага сцяга,
Наш шлях на вартавыгару
Вядзе, скрозь лёд і смагу!
І супрацьпаветраны шчыт
Нас атуліць ад пекла.
Сталь грозная ў дыму блішчыць
Як Гардарсхольма Гекла!
адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=339380
Рубрика: Городская (урбанистическая) поезия
дата надходження 23.05.2012
автор: Драгомир