Дождж

Вялікія  хмары  сьцягнулі  нябесную  сінь,
Хатыны  зьнікалі  ў  задушлівай  змрочнай  смузе́.
Са  грукатам  грома  сарваліся  зь  неба  —  амінь  —
Халодныя  кроплі  ў  сваёй  разнастайнай  красе.

Пажоўклы  лісточак  падняўся,  зрабіў  піруэт
І  рушыў  са  шквалам  у  двор  без  ніякіх  манэр,
Шукаючы  твой  палымяна-даўкі  сілуэт
У  цёплым  свячэнне  ад  вокнаў  шматлікіх  кватэр.

(27  верасня  '18  г.)

[i]Арыгінал:  Анатоль  Кірычэнка,
http://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=623855[/i]

адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=808096
Рубрика: Лирика
дата надходження 28.09.2018
автор: Alisson