Толькі цемра, сумненні і сьлёзы;
Боль ды смутак глыбока ўнутры.
За вакном паміраюць бярозы —
Мае верныя браты-сябры.
Цяжкі сьнег нахіліў верхавіны,
Моцным ветрам гайдаецца сад.
Да сьвітанку засталісь хвіліны —
І дэпрэсія пойдзе на спад...
(02 студзеня '19 г.)