Ідзем па мосце, асцярожна кранаемся яго бруку, часам аглядваемся і машам тым, хто за спінай і назіраем за тымі, што крочаць побач.. Адны ідуць у ногу, другія – не..
Ідзем у натоўпе і забываем, што за крок ад нас – бязмежнасць. Чыясьці.
Тут халодна, і што бы мы рабілі, калі б нас не абдымалі тыя, што поруч?
Кожны крок – важыць. Ён – час, учынак, успаміны, хтосьці.
Мы не можам выйсці за межы, бо там – вада..Мы можам пабачыць канец маста, але не жадаем і туман свядомасці зацягвае яго.. Мы не ведаем, што за ім: новы мост ці таксама вада.. Але мы верым, што мост вядзе над небяспекай з аднаго месца ў іншае – лепшае, што вада не можа быць з усіх бакоў.
Часам мы спыняемся і падоўгу глядзім у ваду.
А, бывае, мы губляемся ў прасторы з-за туману, паварочваем убок і знаходзім іншы канец маста.
Ёсць і нехта пад мастом.. Але мы робім выгляд, што не ведаем пра іх існаванне..
Калі частка шляху пройдзена, тады мы цэнім крокі, якія зрабілі.
Калі шлях пройдзены, тады мы абарочваемся і бачым тых, хто сышоў далёка перад намі і якіх ужо не бачна, і шкадуем аб тых кроках, якія не зрабілі..
.........................................................
А яшчэ.. мы робім крок насустрач..
Так сподобалось! Вперше читаю білоруською, думала, нічого не зрозумію, а зрозуміла все. Цікава мова. Букви трохи дивні))). А зміст красивий та філософський!
Жывіца відповів на коментар $previous_title_comm, 01.01.1970 - 03:00
Шчыра дзякую Вам, Ляля! Мне дужа прыемна чуць Вашы словы) Асабліва наконт маёй любімай беларускай мовы)